Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 сакавіка 2022, 11:43

Антон Смольскі і Дзмітрый Лазоўскі занялі два першыя месцы ў спрынце на Кубку СБР

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Уфе стартаваў Кубак Саюза біятланістаў Расіі, удзел у якім прымаюць і беларускія спартсмены. Пераможцамі спрынтарскай гонкі стаў Антон Смольскі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Атрымаць упэўненую перамогу Смольскаму не перашкодзіў нават адзін промах на другім агнявым рубяжы. На фінішы рэзультат Антона на 45,7 сек. быў хутчэйшы за час яго партнёра па камандзе Дзмітрыя Лазоўскага (0+0). Трэцяе месца заняў расіянін Аляксандр Логінаў (+50,4 сек. адставання).

Што датычыцца рэзультатаў іншых беларускіх біятланістаў, то Мікіта Лабастаў паказаў 6-ы час дня, Іван Тулацін размясціўся на 30-м радку, Ілья Аўсеенка стаў 40-м, Аляксандр Кошын - 44-ы. Усяго ўдзел у гонцы прынялі 68 спартсменаў.

У 12.00 на старт спрынту на Кубку СБР выйдуць дзяўчаты. Беларусь у гэтай дысцыпліне прадставяць Дзінара Алімбекава, Ірына Лешчанка, Юлія Кавалеўская, Ірына Крычынкіна, Адэліна Сабітава і Дар'я Кудаева.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі