Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 снежня 2021, 13:56

Аляксей Бага стаў галоўным трэнерам футбалістаў "Сумгаіта"

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Аляксей Бага стаў галоўным трэнерам футбалістаў "Сумгаіта". Кантракт з 40-гадовым беларускім спецыялістам разлічаны на 2,5 года. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце азербайджанскага клуба, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падчас актыўнай кар'еры Аляксей Бага гуляў у барысаўскім БАТЭ, брэсцкім "Дынама" і латвійскай "Даўгаве" з Даўгаўпілса. Завяршыўшы гульнявую кар'еру, Аляксей Бага з 2011 года ўваходзіў у трэнерскі штаб БАТЭ, а ў 2018 годзе стаў галоўным трэнерам барысаўчан. Акрамя таго, Аляксей Бага ў 2020 годзе прывёў вільнюскі "Жальгірыс" да звання чэмпіёна Літвы. Затым ён трэніраваў казахстанскі "Актабэ", а мінулы сезон завяршыў, узначальваючы чэмпіёна Беларусі салігорскі "Шахцёр".

Футбалісты "Сумгаіта" пасля 14 тураў чэмпіянату Азербайджана займаюць перадапошняе, 7-е месца, набраўшы 12 балаў. На апошняй пазіцыі "Сабаіл", у якога 10 заліковых балаў. Турнірную табліцу ўзначальваюць футбалісты "Карабаха" з Агдама, якія маюць 33 балы. Восем удзельнікаў азербайджанскага першынства праводзяць чатырохкругавы турнір.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі