Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Аляксандра Раманоўская заваявала залаты медаль на ЧС па фрыстайле ў ЗША

Спорт 07.02.2019 | 09:21
Любоў Нікіціна, Аляксандра Раманоўская і Ксю Ментаа. Фота FIS
Любоў Нікіціна, Аляксандра Раманоўская і Ксю Ментаа. Фота FIS

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская заваявала залаты медаль на чэмпіянаце свету ў лыжнай акрабатыцы, які праходзіць у шматфункцыянальным цэнтры Парк-Сіці (ЗША), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лыжныя акрабаты спаборнічалі ў Дзір-Вэлі, і Аляксандра Раманоўская атрымала ад суддзяў у фінале 113,18 бала. Расіянка Любоў Нікіціна з рэзультатам 89,88 бала заняла другое месца. Нікіціна паказала аднолькавы рэзультат з кітаянкай Ксю Ментаа, якая лідзіравала пасля кваліфікацыі, але азіяцкая спартсменка размясцілася на трэцім радку падагульняючага пратакола па дадатковых паказчыках. Расіянка лепш за кітаянку выканала скачок у паветры.

Для Аляксандры Раманоўскай гэта першы залаты медаль дарослага чэмпіянату свету, раней беларуска двойчы перамагала на юніёрскім першынстве планеты. У актыве Сашы таксама першае месца на этапе Кубка свету ў студзені 2015 года ў Лейк-Плэсідзе (ЗША).

У спаборніцтвах сярод мужчын на чэмпіянаце свету ў лыжнай акрабатыцы перамог расіянін Максім Бураў - 130,09 бала. Другое месца ва ўкраінца Аляксандра Абраменкі - 126,24 бала. Трэцім стаў Ной Рот са Швейцарыі - 125,22.

Алімпійскі чэмпіён Сочы Антон Кушнір з Беларусі заняў у Дзір-Вэлі восьмае месца - 114,93 бала. Беларус Дзімтрый Мазуркевіч у падагульняючым пратаколе 16-ы - 93,55 бала, яго партнёр у зборнай Максім Гусцік з рэзультатам 79,74 стаў 20-м.

Адзін з лідараў жаночай беларускай каманды, уладальнік залатой узнагароды зімовай Алімпіяды ў Пхёнчхане, Ганна Гуськова чэмпіянат свету ў ЗША прапускала з-за траўмы.

На сусветным форуме лыжныя акрабаты разыграюць таксама медалі ў камандным турніры, які адбудзецца 8 лютага.-0-

Фота FIS і EPA

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.