Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 кастрычніка 2021, 11:24

Аляксандр Машэнскі перавыбраны старшынёй Беларускай федэрацыі веславання

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы айчынны бізнесмен Аляксандр Машэнскі перавыбраны старшынёй Беларускай федэрацыі веславання па выніках пасяджэння пазачарговай справаздачна-выбарнай канферэнцыі Беларускай федэрацыі веславання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

У канферэнцыі, якая адбылася ў штаб-кватэры арганізацыі прынялі ўдзел Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Лукашэнка, міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, дэлегаты і зацікаўленыя спецыялісты.

Акрамя выбрання кіраўніка ГА БФВ, ключавым пытаннем у парадку дня сходу стала падвядзенне вынікаў выступлення майстроў акадэмічнага вясла на ХХХІІ летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа.

Дэлегатамі канферэнцыі была дадзена здавальняючая ацэнка работы федэрацыі ў справаздачным перыядзе, адзначана выкананне нацыянальнай камандай абавязацельстваў па заваяванні колькасці ліцэнзій на галоўныя старты чатырохгоддзя і невыкананне абавязацельстваў па заваяванні алімпійскага медаля.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі