Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 сакавіка 2022, 11:34

Аліна Загітава, Каміла Валіева і Ганна Шчарбакова выступяць у Мінску

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мацнейшыя расійскія фігурысты выступяць у шоу Этэры Тутберыдзэ "Чэмпіёны на лёдзе", якое пройдзе ў Мінску 9 красавіка, паведамляе РІА Навіны.

У склад удзельнікаў увайшлі алімпійскія чэмпіёнкі Аліна Загітава, Ганна Шчарбакова і Каміла Валіева, у шоу прымуць удзел і двухразовая чэмпіёнка свету Яўгенія Мядзведзева, сярэбраныя прызёры Гульняў у Пекіне Аляксандра Трусава, Яўгенія Тарасава і Уладзімір Марозаў, а таксама танцавальны дуэт Дзіяна Дэвіс - Глеб Смолкін.

Пазней шоу пройдзе ў Маскве, Краснаярску, Самары, Ніжнім Ноўгарадзе і Ташкенце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі