Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 мая 2021, 10:13

Аліна Гарнасько выйграла бронзу на этапе КС па мастацкай гімнастыцы ў Італіі

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аліна Гарнасько выйграла бронзу ў фіналах асобных відаў на этапе Кубка свету ў Пезара (Італія), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Беларуская спартсменка заняла трэцяе месца ў практыкаванні са стужкай. Яе праграму суддзі ацанілі на 23,500 бала. Перамогу святкавала Арына Аверына з Расіі - 24,700 бала. Дзіна Аверына стала ўладальніцай серабра - 24,650 бала.

У кампазіцыі з булавамі Аліна Гарнасько спынілася за крок ад п'едэстала, уступіўшы сёстрам Аверыным і ізраільцянцы Лінай Ашрам. У практыкаванні з абручом чацвёртае месца заняла яшчэ адна беларуская грацыя Настасся Салас. Аліна Гарнасько, закончыла гэты від праграмы на пятым месцы. У тройцы лепшых зноў Дзіна і Арына Аверыны, а таксама Лінай Ашрам. Гэтыя ж гімнасткі занялі п'едэстал у практыкаванні з мячом, дзе Настасся Салас зноў заняла чацвёртую пазіцыю, а Аліна Гарнасько - шостую.

Беларускія групавічкі ў практыкаванні з 5-ю мячамі былі чацвёртымі (43,650). Бронза ў японак - 43,800 бала, другое месца за расіянкамі - 45,350 бала, выйгралі ж італьянкі - 46,950 бала. У кампазіцыі з абручамі і булавамі беларускі пятыя - 40,150 бала.

Такім чынам, на рахунку беларускіх грацый на этапе Кубка свету ў Пезара тры бронзавыя ўзнагароды. Нагадаем, што напярэдадні дзве бронзы ў мнагабор'і выйгралі Аліна Гарнасько і зборная Беларусі ў групавых практыкаваннях.

На этапе Кубка свету ў Пезара (Італія) выступалі 170 гімнастак з 35 краін. Наперадзе спартсменак чакае чэмпіянат Еўропы. Спаборніцтвы 9-13 чэрвеня прыме Варна (Балгарыя).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі