Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 красавіка 2021, 12:16

Алімпійскі дэвіз можа быць зменены

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) 21 красавіка абмеркаваў прапанову прэзідэнта МАК Томаса Баха аб змяненні алімпійскага дэвіза. Плануецца да закліку "Хутчэй, вышэй, мацней" (Сitius, Altius, Fortius) дабавіць слова "разам" (communis), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Дыскусія аб змяненні дэвіза пачалася на 137-й сесіі МАК у сакавіку 2021 года пасля перавыбрання Томаса Баха на пасаду прэзідэнта МАК.

Прапанова ўжо атрымала падтрымку раней у сусветным алімпійскім руху. Выканкам МАК адобрыў гэту ідэю і папросіць членаў МАК выказаць свае заўвагі. У залежнасці ад вынікаў гэтых кансультацый прапанова аб змяненні можа быць вылучана на сесію МАК у Токіа летам бягучага года.

Папярэдняя рэдакцыя дэвіза была зацверджана першым Алімпійскім кангрэсам у 1894 годзе.

Арганізацыйны камітэт будучых летніх Гульняў у сталіцы Японіі прадставіў выканкаму МАК справаздачу аб ходзе заключнага этапу падрыхтоўкі і мерах па прафілактыцы распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

Па выніках даклада Томас Бах зноў падкрэсліў, што Токіа застаецца самай падрыхтаванай сталіцай Гульняў.

Выканкам МАК таксама абмеркаваў падрыхтоўку справаздачна-выбарнага кангрэсу ў Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF) і ўзаемадзеянне гэтай спартыўнай арганізацыі з міжнароднымі антыдопінгавымі арганізацыямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі