Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 мая 2020, 11:41

Алімпійская кваліфікацыя да Гульняў-2022 з удзелам беларускіх хакеістаў перанесена на 2021 год

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінальныя турніры алімпійскай кваліфікацыі па хакеі з шайбай перанесены з 2020 на 2021 год. Такое рашэнне было прынята на анлайн-пасяджэнні Савета IIHF, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Міжнароднай федэрацыі хакея.

Каменціруючы гэта рашэнне, прэзідэнт IIHF Рэнэ Фазель адзначыў: "Нам пашанцавала, што ў нас яшчэ ёсць час правесці гэтыя турніры, перанос кваліфікацыі на жнівень 2021 года дасць магчымасць камандам вывесці на лёд сваіх лепшых ігракоў".

Такім чынам, адборачны турнір у групе D пройдзе ў Браціславе 26-29 жніўня 2021 года. Сапернікамі падапечных Міхаіла Захарава будуць каманды Славакіі, Аўстрыі і Польшчы.

Паведамляецца, што рашэнне было прынята з-за пандэміі каранавіруснай інфекцыі. Перанос кваліфікацыі быў зацверджаны Выканкамам МАК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі