Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 мая 2019, 10:10

Алёна Дубіцкая перамагла ў штурханні ядра на этапе Брыльянтавай лігі ў Стакгольме

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Алёна Дубіцкая заняла першае месца ў штурханні ядра на этапе Брыльянтавай лігі ў Стакгольме, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваёй лепшай спробе яна паказала рэзультат 18 м 49 см. На другой пазіцыі размясцілася Фані Роас са Швецыі - 18 м 36 см, а на трэцім радку пратакола размясцілася канадка Брытані Кру - 18 м 28 см.

Пасля выступлення Алёна Дубіцкая адзначыла, што засталася задаволена рэзультатам, але крыху перашкаджаў халодны вецер на стадыёне.

Спаборніцтвы ў штурханні ядра ў жанчын у сталіцы Швецыі з'яўляліся выставачнымі ў ходзе этапу Брыльянтавай лігі. У Стакгольме выступіць іншая беларуска Эльвіра Герман, якая выйдзе на старт 100 м з бар'ерамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі