Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 чэрвеня 2019, 13:57

Алёна Амялюсік заняла 5-е месца ў індывідуальнай шашэйнай велагонцы II Еўрапейскіх гульняў

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская веласіпедыстка Алёна Амялюсік заняла 5-е месца ў індывідуальнай шашэйнай гонцы II Еўрапейскіх гульняў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

fff1

Дыстанцыю працягласцю 28,6 км беларуска пераадолела за 37 мін 46,18 сек. Беларуска Таццяна Шаракова, якая заваявала бронзу ў групавой гонцы, сёння замкнула першую дзясятку, паказаўшы рэзультат 38 мін 45,23 сек.

fff2

Чэмпіёнкай сёння стала швейцарка Марлен Ройсер (36 мін 17,41 сек), серабро ў галандкі Шанталь Блаак (37 мін 42,34 сек), бронзавы медаль заваявала брытанка Хэйлі Сімандс (37 мін 44,57 сек). У жаночай гонцы прынялі ўдзел 29 спартсменак.

У 13.00 на старт выйдуць удзельнікі мужчынскай індывідуальнай гонкі. Сярод 39 удзельнікаў два беларускія спартсмены - Васіль Кірыенка і Браніслаў Самойлаў. Гэта будзе заключны старт веласіпедыстаў-шашэйнікаў. У чацвер, 27 чэрвеня, на веладроме "Мінск-Арэны" пачнуцца спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў па трэкавых гонках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі