Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 чэрвеня 2020, 15:57

Адбыліся першыя чвэрцьфіналы Кубка Беларусі па футболе сярод жаночых каманд

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя чвэрцьфінальныя паядынкі адбыліся ў розыгрышы Кубка Беларусі па футболе сярод жаночых каманд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар цяперашняга нацыянальнага чэмпіянату мінскае "Дынама-БДУФК" нечакана з лёгкасцю перамог сярэбранага прызёра мінулага чэмпіянату краіны футбалістак мінскай "Зоркi-БДУ" з лікам 6:0.

З такім жа рэзультатам гродзенскі "Нёман" разграміў у гасцях выхаванак Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву.

Куды больш цяжкім атрымаўся паядынак у Магілёве, дзе спартсменкі мясцовага "Дняпра" прымалі "Бабруйчанку". У час сустрэчы гаспадыні двойчы вялі ў ліку - 1:0 і 2:1, але ў выніку не ўтрымалі нават нічыю, уступіўшы з рэзультатам 2:3.

Матчы ў адказ за выхад у паўфінальную стадыю пройдуць 8 ліпеня.

Цяперашнія ўладальнікі Кубка і чэмпіёнкі краіны футбалісткі "Мінска" ўступяць у барацьбу з паўфіналу. Жаночая каманда ФК "Мінск" выйгравала Кубак восем разоў, дзесяць трафеяў у "Бабруйчанкі", магілёўская "Надзея" чатыры разы перамагала ў кубкавым турніры, па тры разы ўладальніцамі Кубка станавіліся спартсменкі "Зоркi-БДУ" і віцебскага "Універсітэта".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі