Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 кастрычніка 2021, 13:32

Адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы УЕФА пройдуць у Магілёве і Шклове 20-26 кастрычніка

20 кастрычніка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Адборачныя туры чэмпіянату Еўропы УЕФА пройдуць у Магілёве і Шклове з 20 па 26 кастрычніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама.

Зборная Беларусі сярод дзяўчат не старэйшых за 19 гадоў (2003-2004 гадоў нараджэння) стартуе ў лізе В кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы УЕФА 2021/2022. Каманда Уладзіміра Шындзікава пазмагаецца з равесніцамі з Кіпра, Паўночнай Македоніі і Фарэрскіх астравоў. Для выхаду ў лігу А беларускім дзяўчатам трэба заняць першае месца ў квартэце. Матчы пройдуць у Магілёве на стадыёне "Спартак", а таксама ў Шклове.

Згодна з раскладам гульняў зборная Беларусі 20 кастрычніка ў 13.00 сустрэнецца з прадстаўніцамі Кіпра, а ў 19.00 каманда Паўночнай Македоніі згуляе з Фарэрскімі астравамі. У суботу 23 кастрычніка ў 13.00 адбудзецца гульня каманды Фарэрскіх астравоў і Кіпра, а ў 19.00 - Беларусі і Паўночнай Македоніі. У апошні дзень спаборніцтваў, 26 кастрычніка, у 14.00 паралельна будуць ісці дзве гульні: зборныя Фарэрскіх астравоў і Беларусі сустрэнуцца на футбольным полі ў Магілёве, а ігракі Кіпра і Паўночнай Македоніі паспрачаюцца за перамогу на стадыёне "Спартак" у Шклове.

Уваход на ўсе матчы свабодны. Прамыя трансляцыі гульняў будуць даступныя на афіцыйным YouTube-канале АБФФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі