Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 чэрвеня 2021, 14:34

Аблай Мбенг стаў лепшым іграком 12-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нападаючы мінскага "Дынама" Аблай Мбенг прызнаны лепшым іграком 12-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гасцявым пераможным паядынку з рэчыцкім "Спадарожнікам" (5:0) 29-гадовы сенегальскі форвард правёў на полі 66 хвілін і аформіў хет-трык, а таксама зрабіў адну рэзультатыўную перадачу. У цяперашнім першынстве Аблай Мбенг забіў 7 мячоў і разам з Максімам Скавышам з барысаўскага БАТЭ дзеліць 4-5-я месцы ў бамбардзірскай гонцы. Лідзіруе Дэмба Дарба ("Шахцёр"), які 11 разоў трапіў у вароты сапернікаў, па 8 разоў вызначаліся Дзмітрый Камароўскі ("Іслач") і Андрэй Салавей ("Гомель").

Турнірную табліцу ўпэўнена ўзначальвае салігорскі "Шахцёр", які атрымаў вікторыі ва ўсіх 12 праведзеных сустрэчах - 36 ачкоў. На другой пазіцыі БАТЭ, у якога 29 балаў, трэцім ідзе брэсцкі "Рух", які набраў 24 ачкі, на адно ачко адстаюць мінскія дынамаўцы. Унізе табліцы рэчыцкі "Спадарожнік" - 4 балы, на адзін бал больш у "Смаргоні".

У наступным туры сустракаюцца:

17 чэрвеня

"Мінск" - "Энергетык-БДУ" (Мінск), "Нёман" (Гродна) - "Славія" (Мазыр);

18 чэрвеня

"Слуцк" - "Шахцёр" (Салігорск), "Дынама" (Брэст)- "Смаргонь";

19 чэрвеня

"Віцебск" - "Рух" (Брэст), "Гомель" - "Іслач" (Мінскі раён), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Спадарожнік" (Рэчыца), "Дынама" (Мінск) - БАТЭ (Барысаў).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі