Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 жніўня 2020, 10:27

АБФФ перанесла два матчы 22-га тура чэмпіянату Беларусі

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" перанесла два сённяшнія матчы чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча паміж брэсцкім "Дынама" і "Слуцкам" перанесена на падставе хадайніцтва дынамаўскага клуба ў сувязі з узмоцненай падрыхтоўкай каманды да паядынку першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў з казахстанскай "Астаной", які адбудзецца 18 жніўня ў Брэсце.

Матч "Мінска" і мазырскай "Славіі" перанесены па просьбе мінчан у мэтах далейшых прафілактычных мерапрыемстваў па барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19.

Даты правядзення адкладзеных сустрэч будуць вядомы пазней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі