Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 мая 2022, 15:53

Абаронца зборнай Беларусі па хакеі Нік Бэйлен трапіў у сімвалічную зборную сезона КХЛ

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абаронца нацыянальнай каманды Беларусі па хакеі Нік Бэйлен уключаны ў першую сімвалічную зборную сезона-2021/2022 у КХЛ, паведамляе афіцыйны сайт Лігі.

У першую сімвалічную зборную эксперты ўключылі ігракоў, якія паказалі самую яркую гульню ў мінулым сезоне. Кампанію Бэйлену ў спісе лепшых хакеістаў КХЛ склалі варатар Ларс Юхансан (СКА), абаронца Мікіта Несцераў (ЦСКА), а таксама форварды Андрэй Кузьменка (СКА), Вадзім Шыпачоў ("Дынама" Масква) і Філіп Мае ("Металург").

"Бэйлен - самы рэзультатыўны абаронца сезона. Нарэшце мы ўбачылі поўнасцю здаровага Ніка і што ён можа рабіць на лёдзе, калі яму нічога не перашкаджае. Сярод ігракоў лігі яму няма роўных у аб'ёме катання. Незаменны абаронца для большасці, да таго ж заўсёды гатовы злавіць на сябе кідкі саперніка. Бэйлен стаў лідарам у лізе ў многіх намінацыях: па колькасці дакладных перадач, пройдзенай дыстанцыі на лёдзе. Гэта лепшы яго сезон па рэзультатыўнасці", - гаворыцца аб абаронцы зборнай Беларусі на сайце КХЛ.

У 49 матчах мінулага рэгулярнага чэмпіянату Нік Бэйлен набраў 42 (6+36) ачкі, у 15 гульнях плэй-оф ён дабавіў 8 (4+4) балаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі