Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 кастрычніка 2024, 10:20

"Знакавая сустрэча", пачастункі ад душы, "зарапад". "Марафон адзінства" ў Жлобіне. Дзень другі

26 кастрычніка, Жлобін /Кар. БЕЛТА/. "Марафон адзінства" адкрывае праграму другога дня ў Жлобіне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на арганізатараў.

Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя "Марафон адзінства" пачне праграму другога дня ў сталіцы металургаў з самай раніцы. З 10 гадзін гараджан і гасцей Жлобіна чакаюць актыўнасці на пляцоўцы каля Лядовага палаца. Тут будзе даступна перасовачная экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама іншыя лакацыі.

Ва ўсёй красе і мудрасці пасылу паўстане мурал "Будучыня Беларусі ў тваіх руках".

Апоўдні БРСМ дасць адмашку гарадскому квесту "Гэта ўсё маё роднае". Каманды накіруюцца па гульнявых станцыях, дэманструючы свае веды па гісторыі і сучаснасці краіны. Таксама ўдзельнікі квеста пакажуць, як выканалі дамашнія заданні. Першае - відэапрызнанне ў любові Жлобіну на фоне чыгуначнага вакзала, другое - фота ўсёй каманды на фоне скульптуры "Варажская ладдзя" на бульвары Металургаў райцэнтра з адзнакамі ў сацсетках. Прызёры квеста атрымаюць запрашальныя білеты на канцэрт "Час выбраў нас!"

Як ствараюцца навіны і хіты, даведаюцца ўдзельнікі "Знакавай сустрэчы", якая адбудзецца на чыгуначным вакзале. У цэнтры ўвагі - аўтар песень, салістка групы Аura, уладальніца медаля Францыска Скарыны Юлія Быкава і заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прадзюсар, кампазітар Яўген Алейнік. Адкрыты да размовы будзе і генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дэпутат, старшыня праўлення РДГА Беларускае таварыства "Веды" Вадзім Гігін.

Тэму падарожжаў, прынамсі - у часе, прадоўжаць дзве экспазіцыі БЕЛТА. Праект "Беларусь. Узлёт" паказвае рэаліі, з якіх стартаваў "палёт" дзяржавы 30 гадоў таму, і развіццё краіны на сучасным этапе. Экспазіцыя з адлюстраваннем вялікага "транзітнага" шляху размесціцца на чыгуначным вакзале. І гэты прыпынак як для выстаўкі, так і для марафону далёка не апошні. А ў Лядовым палацы таксама можна ўзгадаць шлях "Суверэннай Беларусі" па дасягненнях у палітычнай, грамадскай, эканамічнай сферах.

Марафон шчодры і ў эмацыянальным, і ў гастранамічным плане. Каля Лядовага палаца знатакі нацыянальнай кухні і хуткай ежы знойдуць стравы да густу. Тут зрабіў прыпынак поезд фудтракаў.

Гэтым вечарам на лядовай арэне будзе горача ад зараду і энергетыкі артыстаў, а таксама спецэфектаў. У творчай праграме "Час выбраў нас" - любімыя песні і кампазіцыі, якія прагучаць упершыню. Канцэрт аб'яднае юных зорачак і ўжо прызнаных артыстаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі