Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 сакавіка 2024, 14:43

Зменены тэрміны падачы дакументаў, уступных іспытаў і залічэння мэтавікоў

Фота з архіва
Фота з архіва
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Міністэрства адукацыі ад 1 сакавіка 2024 года нумар 25 скарэкціравана інструкцыя аб парадку і тэрмінах падачы дакументаў для ўдзелу абітурыентаў у конкурсе, правядзення ўступных іспытаў і залічэння абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў. Адпаведныя змяненні ўнесены ў пастанову ведамства ад 17 жніўня 2022 года нумар 268, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Для абітурыентаў-мэтавікоў прадугледжаны наступныя тэрміны: падачы дакументаў і правядзення гутаркі з абітурыентамі, пазначанымі ў абзацах 16-18-м і 20-м часткі першай пункта 24 Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі (пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах; асобы, якія вучацца ў профільных класах (групах); асобы, якія паступаюць на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, і іншыя) - з 27 чэрвеня па 2 ліпеня (раней - з 1 па 5 чэрвеня); правядзення ўступных іспытаў - з 4 па 10 ліпеня (раней - з 6 па 13 чэрвеня); залічэння - па 12 ліпеня (раней - па 16 чэрвеня).

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі