Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2022, 13:52

Журналісты рэспубліканскіх СМІ ўзнагароджаны граматамі і падзякамі Выканкама СНД

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Журналісты рэспубліканскіх СМІ ўзнагароджаны граматамі і падзякамі Выканкама СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяжка ўявіць дзейнасць любога дзяржаўнага органа без інфармацыйнага суправаджэння з боку СМІ. Не стала выключэннем з агульнага правіла і наша міжнародная арганізацыя - Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Работа вышэйшых органаў Садружнасці, такіх як Савет кіраўнікоў дзяржаў, Савет кіраўнікоў урадаў, Савет міністраў замежных спраў, Эканамічны савет, работа галіновых саветаў усіх напрамкаў - эканамічнага, гуманітарнага, абароннага, прававога - знаходзіцца ў пастаянным полі зроку тэлерадыёвяшчальных кампаній і друкаваных выданняў, шырока асвятляецца ў СМІ", - адзначыў першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта СНД Леанід Анфімаў.

Паводле яго слоў, толькі разам мы можам пераадолець усе цяжкасці і захаваць Садружнасць. "Хочам выказаць шчырую ўдзячнасць журналістам за цеснае, праўдзівае і ўсебаковае асвятленне падзей, што адбываюцца на постсавецкай прасторы, і работы органаў Выканкама СНД. Мне хацелася б пажадаць вам добрага здароўя, творчага натхнення і выказаць надзею на наша далейшае плённае супрацоўніцтва".

"Мы ўсе з вамі, калегі, сабраліся тут, - дадала пастаянны паўнамоцны прадстаўнік Беларусі пры статутных і іншых органах Садружнасці Незалежных Дзяржаў Марына Даўгаполава, звяртаючыся да ўзнагароджаных журналістаў. - Кожны з нас па-рознаму, але робіць агульную справу. У гэты інфармацыйны век значэнне прэсы складана пераацаніць. Але гэта ў той жа час накладае на кожнага з вас вялікую адказнасць. Вы павінны працаваць аператыўна, таму што ўсім патрэбна аператыўная інфармацыя. Вы павінны працаваць адказна, таму што яна павінна быць прафесійна цікавай. І я вельмі рада і ганаруся, што калегі, якіх мы сёння ўшаноўваем, на такім высокім прафесійным, сусветным узроўні і так цікава працуюць. Вы ўмееце нестандартна падыходзіць да вельмі многіх пытанняў, знаходзіць нейкія моманты, якія цікавы любому чалавеку, што дазваляе пашыраць вашу аўдыторыю. Значэнне прафесійнай, адказнай журналістыкі як ніколі высокае ў гэты час, калі павінны быць крыніцы, якім чалавек хацеў бы і мог верыць. Вам можна верыць".

У прыватнасці, за вялікі асабісты ўклад у аператыўнае, аб'ектыўнае і ўсебаковае асвятленне падзей на прасторы Садружнасці граматай Выканкама СНД узнагароджаны: намеснік галоўнага рэдактара - рэдактар ​​аддзела палітычнай інфармацыі і аналітыкі галоўнай рэдакцыі інфармацыі БЕЛТА Святлана Сухарко і намеснік дырэктара Дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Павел Лазовік.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі