Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 снежня 2020, 13:44

Запас СІА ў рэгіянальных і сталічных медустановах дастатковы - галіновы прафсаюз

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Запас сродкаў індывідуальнай аховы ў рэгіянальных і сталічных медустановах спраўна папаўняецца і захоўваецца ў дастатковых аб'ёмах, паведамілі БЕЛТА ў Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя (БПРАЗ).

Паводле даных штотыднёвага маніторынгу, які праводзіцца тэхнічнай інспекцыяй працы БПРАЗ, медыцынскія ўстановы і арганізацыі краіны маюць месячны запас СІА. У наяўнасці каля 880 тыс. адзінак санітарнага адзення, звыш 500 тыс. ахоўных касцюмаў, больш за 16,5 млн медыцынскіх аднаразовых масак, каля 190 тыс. ахоўных акуляраў, амаль 1,3 млн рэспіратараў і каля 16,5 млн медыцынскіх пальчатак. У неабходнай колькасці ёсць медыцынскія шапачкі і бахілы. Акрамя таго, медустановы маюць дэзынфіцыруючыя і антысептычныя сродкі ў аб'ёме большым за 650 тыс. літраў.

Званкоў на гарачую лінію Рэспубліканскага камітэта прафсаюза па пытаннях забеспячэння работнікаў аховы здароўя сродкамі індывідуальнай аховы за мінулы тыдзень не паступала.

Прафсаюзныя камітэты пярвічных прафсаюзных арганізацый не толькі кантралююць сітуацыю з забяспечанасцю работнікаў аховы здароўя сродкамі аховы, але і аказваюць наймальнікам дапамогу па іх набыцці. Напрыклад, пярвічная прафсаюзная арганізацыя Гомельскай абласной клінічнай бальніцы набыла 300 процічумных касцюмаў на больш як Br2 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі