Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 верасня 2022, 19:17

Законапраект "Аб Усебеларускім народным сходзе" абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай адбылося пасяджэнне экспертнага савета. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Адкрываючы пасяджэнне, Наталля Качанава падкрэсліла, што перад заканадаўцамі стаіць сур'ёзная і адказная задача па падрыхтоўцы законапраектаў, накіраваных на стварэнне прававых механізмаў укаранення прынятых на ўсенародным рэферэндуме канстытуцыйных навацый.

Наданне Усебеларускаму народнаму сходу канстытуцыйнага статусу вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя Рэспублікі Беларусь абумоўлівае неабходнасць распрацоўкі абсалютна новага закона.

Законапраект "Аб Усебеларускім народным сходзе" знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці. У дакуменце будуць дакладна вызначаны паўнамоцтвы гэтага органа па выпрацоўцы і рэалізацыі асноўных напрамкаў знешняй і ўнутранай палітыкі, эканамічнай стратэгіі, вырашэнні іншых жыццёва важных для краіны пытанняў, а таксама магчымасці ўдзелу суб'ектаў грамадзянскай супольнасці ў яго рабоце. Выпрацаваныя падыходы павінны быць улічаны і ў Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь.

"Мы павінны выпрацаваць абсалютна кансалідаванае меркаванне перад тым, як гэта пытанне будзе абмяркоўвацца на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы", - падкрэсліла Наталля Качанава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі