Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лютага 2020, 18:34

Заданні ЦТ поўнасцю адпавядаюць школьнай праграме - Міксюк

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заданні ЦТ поўнасцю адпавядаюць школьнай праграме, заявіў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк у час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Пры распрацоўцы тэставых заданняў мы заўсёды прыцягваем высокакваліфікаваных аўтараў - гэта звычайна настаўнікі-практыкі. Затым тэставыя заданні праходзяць шматстадыйную ўнутраную і знешнюю экспертызу. У выніку мы гатовы прадставіць інфармацыю, у якім падручніку, у якім параграфе, на якой старонцы разгледжана тая ці іншая тэма, якая дае магчымасць вырашыць гэта заданне і за рамкі якой яно не выходзіць", - расказаў Юрый Міксюк.

Што датычыцца навацый гэтага года, то яны нязначныя. "З пэўнымі змяненнямі абітурыенты ўжо знаёмы з першага этапу рэпетыцыйнага тэсціравання. У прыватнасці, гэта пашырэнне варыятыўнасці выбару адказу. Раней па адной частцы прадметаў ЦТ мы выкарыстоўвалі 5 магчымых варыянтаў адказу, а па другой - чатыры. Цяпер там, дзе было 4, дадалі яшчэ адзін варыянт. Гэта фактычна для добрасумленнага абітурыента ніякага значэння не мае і не ўплывае на час выканання заданняў, - адзначыў дырэктар РІКВ. - Другі момант датычыцца матэматыкі і фізікі. У нас раней было 30 заданняў у тэсце. У гэтым годзе дадалі яшчэ два заданні першага ўзроўню складанасці для таго, каб больш аб'ектыўна ацэньваць, скажам так, не моцна падрыхтаваных абітурыентаў, а таксама зменшыць дыскрэтнасць набіраемых балаў за пэўную колькасць правільных адказаў. Інакш кажучы, гэта зноў жа на карысць усім абітурыентам".

Юрый Міксюк падкрэсліў, што не трэба спрабаваць адгадаць правільны адказ. "Верагоднасць угадвання фактычна зведзена да нуля. Таму заклікаю абітурыентаў настройвацца на добрасумленную працу. Трэба прыходзіць і паказваць свае веды. І той, хто будзе лепш падрыхтаваны, той і атрымае больш балаў", - сказаў ён.

Дырэктар гімназіі нумар 1 імя Ф.Скарыны горада Мінска, настаўнік матэматыкі вышэйшай катэгорыі, кандыдат педагагічных навук, выдатнік адукацыі Наталля Бушная таксама пацвердзіла, што змест тэстаў адпавядае вучэбным праграмам агульнаадукацыйных школ. "І абсалютна ўсе навучэнцы, а не толькі тыя, хто вучыцца ў профільных класах і на павышаным узроўні, вывучаюць пэўныя прадметы, здольны выканаць тэставыя заданні, прычым на самыя высокія балы. Для гэтага трэба проста жаданне і воля. Ніякія рэпетытары і курсы не патрэбны, проста неабходна самастойна шмат працаваць і давяраць настаўніку. Ёсць вучэбны дапаможнік, настаўнік, вучань - вось трыяда, якая дазваляе дасягнуць неабходнага выніку", - адзначыла яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі