Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2022, 16:49

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 69 раёнах краіны

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 69 раёнах краіны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі.

Часовыя абмежаванні дзейнічаюць на тэрыторыі 20 раёнаў Мінскай вобласці. Таксама часовыя меры па абмежаванні і забароне наведвання лясоў уведзены ў 18 раёнах Гомельскай вобласці, у 17 - Гродзенскай, 14 - Брэсцкай вобласці. У Магілёўскай і Віцебскай абласцях забарон і абмежаванняў няма.

Рашэнні аб увядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежаванні ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі і здымаюцца пры стабілізацыі абстаноўкі. Галоўная мэта забарон - гарантаваць бяспеку грамадзян, захаванасць іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі