Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2020, 11:36

Забарона на наведванне лясоў знята на ўсёй тэрыторыі Беларусі

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забарона на наведванне лясоў знята на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

У краіне апошні час ідуць дажджы, пажаранебяспечная абстаноўка стабілізавалася. У сувязі з гэтым і былі зняты абмежаванні.

Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежавальныя меры ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі. Галоўная мэта забароны на наведванне лясоў - забеспячэнне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках або забароны на іх наведванне без нанясення ўрону прыводзіць згодна з арт. 15.29 КоАП да папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь (1 БВ - Br27).

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна ў аператыўным рэжыме адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясны фонд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі