Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 жніўня 2021, 19:32

Забарона на наведванне лесу знята на ўсёй тэрыторыі Беларусі

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забарона на наведванне лесу знята на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лесу прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежавальныя меры ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі. Галоўная мэта забароны на наведванне лесу - забеспячэнне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лес.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі