Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 сакавіка 2021, 14:54

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 947 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 658

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 947 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 658. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 303 270 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 294 143 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2103 пацыенты з выяўленым каранавірусам.

За мінулыя суткі выканана 12 395 тэстаў. Усяго ў краіне іх праведзена 5 113 709.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі