Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 студзеня 2021, 14:35

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 847 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 754

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 847 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 754. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 239 482 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 224 925 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1668 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 8436 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 383 701 тэст.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі