Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 снежня 2021, 17:03

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 834 пацыенты з COVID-19, выпісаны 657

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 834 пацыенты з COVID-19, выпісаны 657. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 685 462 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 677 045 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5399 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 14 985 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 10 836 163 тэсты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі