Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2021, 12:56

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 802 пацыенты з COVID-19, выпісаны 805

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 802 пацыенты з COVID-19, выпісаны 805. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 412 353 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 405 045 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3072 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 19 176 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 686 521 тэст.

Больш за 790,1 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 501,7 тыс. - прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі