Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 верасня 2021, 14:11

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1994 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1368

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1994 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1368. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 526 242 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 510 304 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4066 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 32 227 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 8 332 887 тэстаў.

Больш за 1971 тыс. беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1559 тыс. чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі