Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2021, 15:19

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1973 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1523

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1973 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1523. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 524 248 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 508 936 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4054 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 30 807 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 8 300 660 тэстаў.

Больш за 1 942 000 чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 548 000 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі