Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2021, 15:09

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1651 пацыент з COVID-19, выпісаны 2143

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1651 пацыент з COVID-19, выпісаны 2143. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 241 133 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 227 068 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1678 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 15 666 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 399 367 тэстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі