Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 красавіка 2021, 14:42

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1255 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1198

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1255 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1198. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 355 924 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 346 148 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2522 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 17 479 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 815 234 тэсты. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі