Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 ліпеня 2021, 14:40

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1250 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1335

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1250 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1335. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 425 804 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 418 920 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3236 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 17 733 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 6 941 505 тэстаў.

Больш за 1,06 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 694,2 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі