Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лютага 2021, 14:58

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1191 пацыент з COVID-19, выпісаны 1413

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1191 пацыент з COVID-19, выпісаны 1413. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 282 898 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 273 146 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1948 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 17 169 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 841 780 тэстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі