Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 красавіка 2020, 18:38

Вызначаны пералік інфекцый, пры рабоце з якімі прадугледжана штомесячная надбаўка

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны пералік інфекцый, пры рабоце з якімі работнікам аховы здароўя бюджэтных арганізацый устанаўліваецца штомесячная надбаўка. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.

У пералік уключаны інфекцыя, выкліканая каранавірусам COVID-19, блізкаўсходні рэспіраторны сіндром (MERS), халера, чума, гемарагічная ліхаманка Эбола.

Надбаўка ўстаноўлена работнікам аховы здароўя, якія аказваюць меддапамогу (удзельнічаюць у яе аказанні) пацыентам з інфекцыямі і кантактам першага ўзроўню і (або) працуюць ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі.

Адпаведная пастанова Міністэрства аховы здароўя нумар 40 ад 20 красавіка 2020 года ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 красавіка бягучага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі