Фота з архіва
23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ключавыя моманты, якія часцей за ўсё выклікаюць пытанні ў маладых спецыялістаў, растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БЕЛТА.
Хутка маладыя спецыялісты адправяцца па месцах свайго размеркавання. У Мінпрацы нагадалі, што стандартная дата выхаду на работу - 1 жніўня. Аднак можна выйсці на работу і раней. Калі выпускнік прыедзе і заключыць дагавор/кантракт да 1 жніўня, то тэрмін абавязковай адпрацоўкі пачнецца з гэтай даты.
Дарэчы, малады спецыяліст можа разлічваць на павышэнне, але новая пасада павінна быць звязана з атрыманай у навучальнай установе спецыяльнасцю. У такім выпадку перавод выпускніка магчымы ў агульным парадку з пісьмовай згоды работніка.
Таксама ў тэрмін адпрацоўкі па размеркаванні ўваходзяць перыяд ваеннай службы па прызыве або кантракце, служба ў рэзерве і альтэрнатыўная служба, а таксама водпуск па доглядзе дзіцяці.
Растлумачылі і пытанне аб звальненні маладога спецыяліста. Звольніцца па ўласным жаданні або па пагадненні бакоў нельга. Працоўныя адносіны з маладым спецыялістам могуць быць спынены толькі ў канкрэтных выпадках: паступленне на дзённае навучанне для павышэння ўзроўню адукацыі, пераход на выбарную пасаду, ліквідацыя арганізацыі, скарачэнне колькасці/штату, неадпаведнасць пасады па стане здароўя, учыненне грубых дысцыплінарных праступкаў (прагул, ужыванне алкаголю на рабочым месцы і г.д.).
Пры выхадзе на работу маладым спецыялістам належыць аднаразовая грашовая дапамога - месячная стыпендыя (памер як у апошнім семестры). Яна павінна быць выплачана на працягу месяца пасля прыбыцця. Калі стыпендыі не было, разлік ажыццяўляецца зыходзячы з памеру сацыяльнай стыпендыі.
Акрамя таго, тыя, хто размеркаваўся ў іншы населены пункт не па месцы жыхарства, могуць разлічваць на дапамогу за пераезд - 1 тарыфная стаўка (аклад).
Прадугледжаны і штомесячныя стымулюючыя выплаты выпускнікам, якія прыбылі на работу ў бюджэтныя арганізацыі. У сістэме Мінадукацыі і Мінкультуры - 20-45 працэнтаў ад акладу, у Мінспорту і турызму - 10-50 працэнтаў ад акладу, у Міністэрстве аховы здароўя - 20-50 працэнтаў ад акладу, у Мінпрацы і сацабароны - 20 працэнтаў ад акладу.
У маладых спецыялістаў ёсць магчымасць атрымання льготнага крэдыту на набыццё спажывецкіх тавараў беларускай вытворчасці. Працэнтная стаўка складае 25 працэнтаў ад стаўкі рэфінансавання. Сума крэдыту можа дасягаць да 30 БПМ (бюджэтаў пражытачнага мінімуму працаздольнага насельніцтва), што на чэрвень 2025 года складае каля Br14 940 руб. Тэрмін крэдыту - 5 гадоў. Першыя плацяжы пачынаюцца праз 6 месяцаў пасля атрымання грошай. Галоўная ўмова - абавязковая адпрацоўка ўстаноўленага тэрміну для захавання льготы.-0-