Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Выкарыстанне беспілотнікаў у месцах спаборніцтваў забаронена на час II Еўрапейскіх гульняў

Грамадства 21.05.2019 | 13:04
"Веладром" - адзін са спартыўных аб'ектаў II Еўрапейскіх гульняў 2019 года
"Веладром" - адзін са спартыўных аб'ектаў II Еўрапейскіх гульняў 2019 года

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выкарыстанне беспілотнікаў у месцах спаборніцтваў і каля гасцініц забаронена на час II Еўрапейскіх гульняў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 мая падпісаў указ нумар 191 "Аб мерах бяспекі ў перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года". Ён апублікаваны на інтэрнэт-партале pravo.by. Згодна з дакументам, у Мінску і Мінскім раёне з 17 чэрвеня па 2 ліпеня ўводзяцца дадатковыя меры бяспекі.

Указам устанаўліваецца забарона на выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэлей на спартыўных аб'ектах і ў іншых месцах спаборніцтваў. Забаронена выкарыстоўваць беспілотнікі каля гасцініц і іншых месцаў размяшчэння гасцей і ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў, у фан-зонах. Выключэнне зроблена толькі для дронаў, якія належаць дзяржорганам і выкарыстоўваюцца ў мэтах, звязаных з правядзеннем II Еўрапейскіх гульняў.

"Будуць уведзены і часовыя абмежаванні руху транспартных сродкаў у Мінску пры неабходнасці. Таксама будуць выдзяляцца спецыяльныя палосы руху - канструктыўна або шляхам нанясення сімволікі Еўрапейскіх гульняў. Яны будуць выкарыстоўвацца для спынення, стаянкі, руху транспарту, задзейнічанага ў забеспячэнні правядзення спаборніцтваў", - гаворыцца ў паведамленні на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Службовым асобам органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду і Дзяржпрамнагляду прадастаўляецца права ў выключных выпадках, звязаных з надзвычайнымі абставінамі, праводзіць пазапланавыя праверкі і маніторынгі на спартыўных аб'ектах, у месцах размяшчэння ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў і ў фан-зонах. Гэтыя наглядныя мерапрыемствы праводзяцца па рашэнні міністра па надзвычайных сітуацыях.

Работнікам аховы гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння, прызначаных для знаходжання ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў, дазваляецца праводзіць асабісты надгляд, надгляд рэчаў і дакументаў, транспарту.

Рэалізацыя дакумента пасадзейнічае бяспечнаму правядзенню ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў. Указ уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

Беларусь атрымала права на правядзенне II Еўрапейскіх гульняў 21 кастрычніка 2016 года па выніках галасавання дэлегатаў з 50 краін на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў у Мінску.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

У Беларусі вырасце памер працоўных пенсій Прэзідэнтам Беларусі прынята рашэнне аб павышэнні працоўных пенсій з 1 жніўня 2019 года. Прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы ў сярэднім на 6,6%.