Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лістапада 2018, 13:14

"Вялікі гістарычны атлас Беларусі" прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Вялікі гістарычны атлас Беларусі", які ствараўся больш за 10 гадоў, сёння прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўная ідэя фундаментальнага чатырохтомнага выдання "Вялікі гістарычны атлас Беларусі" - даць шырокаму колу грамадскасці поўнае, нагляднае і навуковае ўяўленне аб гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён, паказаць месца беларусаў у супольнасці еўрапейскіх народаў. У аснову перыядызацыі атласа пакладзены лёсавызначальныя этапы этнагенезу беларускага народа, яго шляхі да ўтварэння самастойнай дзяржавы. Тэматычныя раздзелы прысвечаны ваенна-палітычным падзеям, адміністрацыйным пераўтварэнням, сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму развіццю, а таксама духоўнаму жыццю грамадства.

"Атлас унікальны, у краінах СНД аналага няма. Над выданнем працаваў вельмі вопытны калектыў прафесіяналаў, удалося сабраць самых лепшых гісторыкаў, архівістаў, картографаў. Многія карты атласа створаны ўпершыню. У іх выкладзена гісторыя ўсёй Беларусі ад старажытнасці да сённяшніх дзён. Гэта выданне стане надзейным фундаментам будучай работы. Нашы нашчадкі на базе гэтай інфармацыі змогуць упісваць у карты новую гісторыю суверэннай Беларусі", - падкрэсліў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў.

Ён паведаміў, што ў наступным годзе запланавана стварыць з чатырох тамоў адзін. "У ім будуць адлюстраваны найбольш яркія і знакавыя падзеі, якія былі ўласцівы гісторыі на працягу ўсяго перыяду развіцця нашай дзяржавы. Гэта выданне будзе карысна ўсім - не толькі картографам і гісторыкам, але і тым, каму неабыякава тое, што адбывалася і адбываецца ў нашай краіне, кожны зможа знайсці нешта цікавае для сябе. Ва ўніверсальным томе будуць адлюстраваны многія падзеі, звязаныя з развіццём культуры, эканомікі і іншых сфер жыццядзейнасці нашага грамадства. Я ўпэўнены, што не адно дзесяцігоддзе гэта выданне будзе запатрабаваным самым шырокім колам. І дарэчы, гэта кніга будзе адразу выдавацца на трох мовах - беларускай, рускай і англійскай. Электронную версію выдання мы таксама створым у 2019 годзе", - расказаў старшыня камітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі