Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 студзеня 2020, 17:24

Ветрана і +6°С будзе ў Беларусі ў выхадныя

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ветрана і да 6 градусаў цяпла будзе ў Беларусі ў выхадныя. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У бліжэйшыя дні ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы атлантычнага паходжання. Чакаецца ветранае з ападкамі і павышаным тэмпературным фонам надвор'е", - адзначылі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 24 студзеня, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Раніцай і ўдзень у многіх раёнах сіноптыкі прагназуюць моцны парывісты вецер. Уначы будзе ад 4 градусаў марозу да 1 градуса цяпла, удзень - ад нуля да 6 градусаў вышэй за нуль.

У суботу, 25 студзеня, уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень толькі месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), якія будуць суправаджацца парывістым ветрам. Уначы на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ў начны час складзе ад 3 градусаў марозу да 4 градусаў цяпла, удзень - 1-6 градусаў цяпла.

У нядзелю, 26 студзеня, умовы надвор'я будзе вызначаць вільготная няўстойлівая паветраная маса, у асобных раёнах (у асноўным па паўночным усходзе рэспублікі) пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла, удзень чакаецца ад нуля да плюс 5 градусаў.

У панядзелак, 27 студзеня, уначы ў асобных раёнах не абыдзецца без невялікіх ападкаў, а ўдзень пад уплывам франтальных раздзелаў на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе невялікі кароткачасовы дождж з мокрым снегам. Уначы і раніцай прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ў начны час адзіны складзе ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў вышэй за нуль, днём будзе ад нуля да 5 градусаў цяпла.

У аўторак, 28 студзеня, атмасферныя франты абумовяць на большай частцы тэрыторыі краіны ападкі (у асноўным дождж), удзень чакаецца парывісты вецер. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад 2 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла, удзень будзе ад нуля да 6 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе краіны - да 8 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі