Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 кастрычніка 2020, 15:26

Важна развіваць палітычную культуру студэнтаў - Лапцева

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё палітычнай культуры студэнтаў павінна стаць адной з ключавых задач. Такі пункт гледжання выказала журналістам Наталля Лапцева, якая сёння ўзгоднена на пасаду рэктара Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Палітычная культура будзе дапамагаць студэнтам прымаць узважаныя рашэнні, вызначаць сваю пазіцыю, грунтуючыся на ведах, гісторыі, пазітыўным вопыце", - звярнула ўвагу Наталля Лапцева.

Пры гэтым яна заўважыла, каменціруючы актуальную сітуцыю: "Напэўна, адбыўся пэўны момант, калі вельмі хочацца прымаць рашэнні, але ўзровень палітычнай культуры яшчэ прадугледжвае яе пэўнае развіццё... Развіццё палітычнай культуры цяпер стане адной з ключавых задач з тым, каб дапамагчы студэнтам набыць аргументаваную базу пры прыняцці рашэнняў".

Наталля Лапцева расказала аб намеры праводзіць дыялогавыя пляцоўкі з прадстаўнікамі профільных арганізацый, ведамстваў, якія могуць канструктыўна і кампетэнтна тлумачыць, паказваць заканамернасці развіцця грамадства, правілы прыняцця рашэнняў, мадэлі паводзін. "Таму што менавіта ў дыялогу, ва ўзаемадзеянні мы правяраем свае пазіцыі, фарміруем новыя погляды, зноў жа ўзважваем, вызначаючы свае за і супраць", - адзначыла яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі