Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 сакавіка 2024, 11:39

Васілеўская і Навіцкі запісалі відэазварот з МКС

Фота з архіва
Фота з архіва
29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая жанчына-касманаўт Беларусі Марына Васілеўская і касманаўт "Раскосмасу" Алег Навіцкі звярнуліся з Міжнароднай касмічнай станцыі да ўдзельнікаў экспертна-медыйнага форуму "Саюзная дзяржава. Навуковы прарыў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяжка перадаць эмоцыі, якія мяне цяпер ахопліваюць. Гэта і пачуццё гордасці, што я атрымала магчымасць першай сярод беларускіх жанчын папрацаваць у космасе, і пачуццё глыбокай падзякі кіраўнікам нашых дзяржаў - паважаным Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку і Уладзіміру Уладзіміравічу Пуціну, якія менавіта мне даверылі прыняць удзел у экспедыцыі на МКС. Сардэчна вітаю ўсіх удзельнікаў экспертна-медыйнага форуму "Саюзная дзяржава. Навуковы прарыў". Прыміце нашы з Алегам (Навіцкім. - Заўвага БЕЛТА) самыя цёплыя пажаданні ўдачы і поспеху форуму. Няхай дыскусіі і новыя ідэі, якімі азнамянуецца форум, паслужаць на карысць народаў Беларусі і Расіі. Жадаем усім здароўя і сіл, дабрабыту і сілы духу, прафесійных поспехаў, мірнага неба над галавой!" - сказала Марына Васілеўская.

Але Навіцкі ў сваю чаргу адзначыў цеснае супрацоўніцтва тысяч расійскіх і беларускіх вучоных, канструктараў, спецыялістаў, якія ствараюць самыя сучасныя касмічныя тэхналогіі і тэхніку. "Яно дало магчымасць выйсці на той узровень кантактаў і ўзаемадзеяння, на якім стаў магчымы наш сумесны палёт на МКС. Мы спадзяёмся, што вынікі навуковых эксперыментаў, якія праводзяцца ў ходзе гэтага палёту, дапамогуць далейшаму развіццю сумеснай дзейнасці навуковых супрацоўнікаў і тэхнічных спецыялістаў Беларусі і Расіі. І, вядома, будуць садзейнічаць умацаванню навукова-тэхналагічнага суверэнітэту дзвюх нашых братэрскіх краін", - падкрэсліў ён.

Марына Васілеўская стала першым касманаўтам у гісторыі суверэннай Беларусі. Яна прыбала на МКС 25 сакавіка на караблі "Саюз МС-25". У складзе ЭП-21 Герой Расіі, лётчык-касманаўт, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі і амерыканскі бортінжынер, астранаўт Трэйсі Дайсан. Працягласць работы экіпажа ЭП-21 на расійскім сегменце МКС складзе 12 сутак.-0-
Міжнародная касмічная станцыя
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі