Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 студзеня 2020, 16:01

Варанюк: 2020 год для БРСМ пройдзе пад дэвізам #раЗАм

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі 2020 год пройдзе пад дэвізам #раЗАм, паведаміў у час V Пленума ЦК БРСМ першы сакратар арганізацыі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый Варанюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бліжэйшы час мы дадзім старт нашаму новаму праекту #раЗАм. Мы разам, адзіныя, асабліва ў год, калі нас чакае шмат сур'ёзных падзей: 75-годдзе Вялікай Перамогі, Усебеларускі народны сход, выбары Прэзідэнта, 100-годдзе камсамола Беларусі. Безумоўна, усе гэтыя падзеі знойдуць адлюстраванне ў праекце БРСМ", - сказаў Дзмітрый Варанюк.

На пленуме БРСМ падвёў вынікі работы саюза моладзі ў 2019 годзе. "Моладзь слаўна папрацавала ў час 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, актыўна прымала ўдзел у арганізацыі буйнейшай мультыспартыўнай падзеі - II Еўрапейскіх гульняў. Нашы хлопцы і дзяўчаты ўдзельнічалі ў перапісе насельніцтва. Саюз моладзі паказаў свой патэнцыял і праявіў сталасць у перыяд электаральнай кампаніі-2019. У 2020 годзе мы прадоўжым курс падтрымкі бягучага развіцця краіны", - адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ.

БРСМ прэзентаваў варыятыўную візуалізацыю арганізацыі і моднае маладзёжнае адзенне. "Мы працуем у сваёй сістэме каардынат - х, у, z, а. Усе мы хочам ісці ў нагу з часам, чуць, адчуваць дыханне моладзі і выклікаць толькі станоўчыя эмоцыі. Упэўнены, што хлопцам і дзяўчатам новая візуалізацыя арганізацыі і так званы мерч прыйдуцца даспадобы", - падкрэсліў Дзмітрый Варанюк.

У рабоце пленума разам з моладдзю прымаюць удзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Андрэй Кунцэвіч, маладыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў - каманда саюза моладзі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі