Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 сакавіка 2024, 09:41

Вальфовіч: УНС правядзём дастойна, гэта аўтарытэт нашай краіны

 

Аляксандр Вальфовіч. Фота з архіва
Аляксандр Вальфовіч. Фота з архіва
18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. УНС правядзём дастойна, гэта аўтарытэт нашай краіны, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БЕЛТА.

Цяпер Беларусь знаходзіцца на этапе фарміравання Усебеларускага народнага сходу - ідзе вылучэнне кандыдатаў у яго дэлегаты. І трэба быць напагатове.

"Правакацый трэба чакаць, але галоўнае - быць гатовымі да рэагавання на іх. Таму ў сілавым блоку прыняты ўсе рашэнні, падрыхтоўка адпаведных сіл ідзе поўным ходам і мы трымаем руку на пульсе. Я думаю, што тыя задачы, якія ўскладзены на структуры сілавога блока, будуць выкананы дастойна", - адзначыў Аляксандр Вальфовіч.

"УНС правядзём мы дастойна, як трэба. Гэта аўтарытэт нашай краіны", - дадаў дзяржсакратар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі