Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 лютага 2023, 10:59

Вальфовіч аб трэніроўцы дзяржорганаў: важна забяспечыць зладжанасць дзеянняў у любых умовах

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўная задача маштабнай трэніроўкі дзяржорганаў - забяспечыць зладжанасць і эфектыўнасць дзеянняў у любых умовах. Аб гэтым расказаў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З 7 па 9 лютага на базе Ваеннай акадэміі праходзіць маштабная трэніроўка з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

У мерапрыемстве прымаюць удзел кіраўніцтва і службовыя асобы Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў, Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, розных міністэрстваў і ведамстваў, мясцовых органаў улады, прадстаўнікі Нацыянальнага сходу.

"У ходзе трэніроўкі будуць адпрацаваны алгарытмы дзеянняў дзяржорганаў у розных умовах абстаноўкі - ад надзвычайнай сітуацыі да контртэрарыстычнай аперацыі. У нас кампактная дзяржава, і ўсе дзяржорганы павінны дзейнічаць зладжана, умець аператыўна прымаць рашэнні ва ўмовах абмежавання па часе і рэсурсах", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Акрамя таго, адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі, важна наладзіць сістэму аператыўнага абмену інфармацыяй, удакладніць парадак міжведамаснага ўзаемадзеяння. "У выпадку недахопу ў сілах і сродках у адных дзяржорганах неабходна кампенсаваць іх магчымасцямі іншых. Трэба быць гатовымі да любога развіцця сітуацыі. А гэта дасягаецца толькі трэніроўкамі ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных", - перакананы Аляксандр Вальфовіч.

Акрамя павышэння гатоўнасці службовых асоб аператыўна рэагаваць на розныя рызыкі і выклікі мерапрыемства дазваляе ацаніць створаную ў Беларусі сістэму дзейнасці дзяржаўных органаў па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі і пры неабходнасці ўнесці адпаведныя карэктывы. Паводле слоў Аляксандра Вальфовіча, гэта асабліва актуальна сёння, ва ўмовах напружанай міжнароднай і рэгіянальнай абстаноўкі, а таксама абвастрэння сітуацыі каля граніц Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі