Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 сакавіка 2024, 12:06

Узрасла колькасць спецыяльнасцей, на якія без іспытаў могуць паступаць выпускнікі дзіцячага тэхнапарка

Фота з архіва
Фота з архіва
26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пашыраны пералік спецыяльнасцей, на якія без іспытаў могуць паступаць выпускнікі дзіцячага тэхнапарка. Аб гэтым журналістам паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пашыраны магчымасці паступлення па дадатковай ільготнай траекторыі выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка пры наяўнасці рэкамендацый наглядальнага савета ўстановы. Лічым, што ў гэтым годзе колькасць таленавітых выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, якія паступілі і асвоілі адукацыйную праграму, крыху павялічыцца ў параўнанні з мінулым. Акрамя таго, пералік спецыяльнасцей, на якія могуць паступаць гэта катэгорыя выпускнікоў, у нас у гэтым годзе таксама пашырыўся", - сказаў Сяргей Пішчоў.

Так, пастановай Міністэрства адукацыі ад 20 лютага 2024 года нумар 21 унесены змяненні ў пастанову ведамства ад 6 верасня 2022 года нумар 294 "Аб залічэнні ва ўстановы вышэйшай адукацыі асоб, якія асвоілі змест адукацыйнай праграмы адораных дзяцей і моладзі". Дакументам у новай рэдакцыі выкладаецца пералік спецыяльнасцей (груп спецыяльнасцей) агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, пры паступленні на якія выпускнікі, якія асвоілі змест праграмы дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку, залічаюцца без уступных іспытаў пры наяўнасці рэкамендацыі наглядальнага савета ўстановы.

У дзіцячым тэхнапарку адзначылі, што гэтыя правілы залічэння ў ВНУ выпускнікоў установы распаўсюджваюцца на ўсе спецыяльнасці, якія ўваходзяць у групы спецыяльнасцей пераліку. Напрыклад, група спецыяльнасцей "хімія" ўключае такія спецыяльнасці агульнай вышэйшай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне ступені "бакалаўр" і кваліфікацыі спецыяліста з агульнай вышэйшай адукацыяй, як "хімія", "хімія лекавых злучэнняў", "радыяцыйная, хімічная і біялагічная абарона", "хімія (навукова-педагагічная дзейнасць)", а таксама спецыяльнасці спецыяльнай вышэйшай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне ступені "магістр" і кваліфікацыі спецыяліста са спецыяльнай вышэйшай адукацыяй: "фундаментальная хімія" і "хімія высокіх энергій".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі