Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 студзеня 2021, 17:04

Увод жылля ў Беларусі ў 2020 годзе павялічыўся на 2,3 працэнта

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2020 годзе ўведзена ў эксплуатацыю 4 млн 156 тыс. кв.м жылля. Гэта на 2,3 працэнта больш, чым за 2019 год, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 49 тыс. кватэр.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 683,5 тыс. кв.м, або 40,5 працэнта ўсяго ўведзенага жылля.

З уведзенага жылля для чаргавікоў з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі пабудавана 1 млн 306,4 тыс. кв.м.

Для шматдзетных сем'яў уведзена 907,1 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.

У сельскіх населеных пунктах уведзена 1 млн 215,2 тыс. кв.м, або 29,2 працэнта ўводу па краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі