Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 мая 2020, 14:40

Усе пасажыры "Белавія" з 11 мая павінны быць у ахоўных масках

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" ўводзіць дадатковыя меры па ахове пасажыраў ад COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт авіяперавозчыка.

З 11 мая пасажыры, уключаючы дзяцей старэйшых за 6 гадоў, павінны ўвесь час быць у ахоўных масках у час рэгістрацыі, пры праходжанні надгляду, у аўтобусах або на тэлетрапе, а таксама на борце паветранага судна на працягу ўсяго палёту (за выключэннем часу прыёму ежы).

Пасажырам неабходна мець свае маскі. Тых, хто не будзе выконваць патрабаванне, не дапусцяць да пасадкі і не пусцяць у палёт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі