Фота з архіва
19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 4,5 тыс. пацыентаў з туберкулёзам пралечана з выкарыстаннем прагрэсіўных метадаў, паведаміў журналістам намеснік дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра пульманалогіі і фтызіятрыі Аляксандр Бабчонак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Адзін з найбольш прагрэсіўных метадаў ва ўсім свеце і ў нас укаранёных - гэта рэжымы лячэння туберкулёзу з множнай лекавай устойлівасцю з выкарыстаннем новых процітуберкулёзных прэпаратаў - бедаквілін, дэламанід, клафазімін. Калі ў 2015 годзе доля ўключаных у схемы лячэння з прымяненнем гэтых прэпаратаў была ўсяго 12 працэнтаў, то ў мінулым годзе дасягнула 99,7 працэнта. Толькі два пацыенты адмовіліся ад лячэння гэтымі прэпаратамі", - сказаў Аляксандр Бабчонак.
Паводле яго слоў, такімі схемамі эфектыўна пралечана пачынаючы з 2015 года 4,5 тыс. пацыентаў з множнай лекавай устойлівасцю. Эфектыўнасць лячэння пацыентаў новымі процітуберкулёзнымі прэпаратамі складае да 90 працэнтаў. У тым ліку пралечана пяць дзяцей з эфектыўнасцю 100 працэнтаў.
З 2018 года пачалі прымяняцца мадыфікаваныя скарочаныя рэжымы лячэння туберкулёзу з множнай лекавай устойлівасцю: замест 18-24 месяцаў лячэнне складае 9 месяцаў. З 2018 года пачалі лячэнне 1243 пацыенты, 959 завяршылі з эфектыўнасцю 90 працэнтаў.-0-