Фота belgidromet.by
2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія пашыраць супрацоўніцтва ў гідраметэаралогіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У Белгідрамеце адбылася рабочая сустрэча кіраўніцтва і спецыялістаў установы з прадстаўнікамі Гандлёвага прадстаўніцтва Расіі ў Беларусі. Галоўнай тэмай абмеркавання стала ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Адным з ключавых пытанняў было прымяненне беспілотнай авіяцыі для гідралагічнага і метэаралагічнага маніторынгу. Бакі абмяняліся вопытам і абмеркавалі магчымасці выкарыстання БПЛА для аператыўнага збору даных аб стане водных рэсурсаў і атмасферы.
Таксама разгледжаны перспектывы праекта REANET, накіраванага на стварэнне рэгіянальнай сеткі кліматычных назіранняў.
Асаблівая ўвага ўдзелена прапановам расійскіх кампаній, якія спецыялізуюцца на распрацоўцы і вытворчасці высокатэхналагічнага абсталявання для гідраметэаралагічных службаў.
Акрамя таго, бакі абмеркавалі магчымасць пастаўкі і ўкаранення новых тэхнічных сродкаў для павышэння эфектыўнасці маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Беларусі.-0-