Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2021, 13:04

Удзельнікі патрыятычнага праекта БРСМ "Зімовы маршрут" пераадолеюць больш за 1,6 тыс. км

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы патрыятычны працоўны праект Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі "Зімовы маршрут" будзе рэалізаваны на тэрыторыі Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прадстаўнік ЦК БРСМ, камандзір РШСА Надзея Шахоўская.

"Зімовы маршрут" - гэта адзін з працоўных праектаў, які Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў плануе рэалізаваць у гэтым годзе сіламі трох зводных студэнцкіх атрадаў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, агульнай колькасцю 63 чалавекі - такая ў нас дружная каманда. Удзельнікі атрадаў правядуць у малых гарадах і пасёлках Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей шэраг прафарыентацыйных інтэрактываў і тэматычных заняткаў, канцэртных і сацыяльна значных праграм. Спецыяльна для праекта мы распрацавалі серыю патрыятычных пазлаў, якія папулярызуюць сімвалы незалежнай Беларусі - дзяржаўныя герб і сцяг, а таксама размалёвак "Беларусь памятае", - расказала Надзея Шахоўская.

Падчас маршруту ўдзельнікі будуць аказваць неабходную дапамогу пажылым людзям у расчыстцы прыдваровых тэрыторый ад снегу, колцы і складзіраванні дроў. Калі спатрэбіцца - наносяць вады, паклеяць шпалеры. Дарэчы, такія заяўкі паступілі ўжо. Акрамя таго, зоймуцца добраўпарадкаваннем помнікаў і абеліскаў, пасля чаго правядуць патрыятычныя мерапрыемствы "Памяць сэрца" з ускладаннем кветак і запальваннем на мемарыялах лампад.

"Праект стартуе 23 студзеня ў Гродне. Маршрут атрада "Азімыя" пройдзе праз Смаргонскі, Іўеўскі, Лідскі і Шчучынскі раёны. Паколькі атрад сфарміраваны на базе Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта, у цэнтры ўвагі атраднікаў будуць профільныя агракласы вясковых школ. Патрыятычны працоўны чэлендж падхопіць 24 студзеня атрад "Ззянне". У Магілёўскай вобласці "Зімовы маршрут" пройдзе па Клічаўскім, Бялыніцкім, Круглянскім, Шклоўскім і Горацкім раёнах. У Дзень студэнта, 25 студзеня, па маршруце: Наваполацк - Дубровенскі - Аршанскі - Талачынскі раёны адправіцца атрад "Першы крок". Гэта сапраўды зводны атрад. Ён аб'яднаў студэнтаў БарДУ, БелГУТа, ГрГМУ, ВДУ імя П.М.Машэрава, ВДАВМ, а таксама Полацкага дзяржуніверсітэта, на базе якога і быў сфарміраваны", - адзначыла камандзір РШСА.

Дарэчы, у агульнай колькасці з 23 па 31 студзеня атрады зімовага маршруту пераадолеюць больш за 1,6 тыс. км.

Арганізатарам праекта "Зімовы маршрут" выступае Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў БРСМ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і органаў выканаўчай улады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі